
Нарадзіўся 11 верасня 1973 г. у горадзе Мінску.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства».
Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.
Працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ; выконваючым абавязкі дэкана, намеснікам дэкана факультэта кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ; намеснікам дырэктара па вучэбнай і інавацыйнай рабоце, намеснікам дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ; намеснікам дырэктара – кіраўніком Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь; старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве; старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.
Мае Падзяку Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейным медалём «МПА СНД. 30 гадоў», ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.