Навіны
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч 24 красавіка 2025 г. сустрэўся са студэнтамі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта

Старшыня Канстытуцыйнага Суда выступіў на тэму «Захаванне гістарычнай праўды і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне – канстытуцыйны абавязак кожнага»

П.П.Міклашэвіч адзначыў, што артыкулам 15 абноўленай Канстытуцыі ўстанаўліваецца, што дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Дадзеная канстытуцыйная норма асабліва актуальная ў год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, яе мэта – захаванне гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, спыненне спробаў аспрэчыць маральнае і гістарычнае права беларускага народа на значны ўклад у перамогу над фашызмам.

Старшыня Канстытуцыйнага Суда звярнуў увагу студэнтаў на тое, што захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа, патрыятызм з’яўляюцца абавязкам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Гэты дадатак да артыкула 54 Канстытуцыі абумоўлены неабходнасцю ўстанаўлення найважнейшага канстытуцыйнага арыентыру дзяржаўнай палітыкі, перш за ўсё па выхаванні ў моладзі пачуцця адказнасці за сучаснасць і будучыню нашай краіны.

У ходзе сустрэчы П.П.Міклашэвіч таксама распавёў пра рашэнне Канстытуцыйнага Суда «Аб адпаведнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь «Аб генацыдзе беларускага народа».