Навіны
26 красавіка 2025 г. Канстытуцыйны Суд узбудзіў вядзенне па справе аб канстытуцыйнасці пункта 2 артыкула 275 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь па канстытуцыйнай скарзе грамадзянкі Казаковай К.У.

Грамадзянка Казакова К.У. звярнулася ў Канстытуцыйны Суд з канстытуцыйнай скаргай аб праверцы канстытуцыйнасці пункта 2 артыкула 275 «Правы членаў сям’і ўласніка жылога памяшкання» Грамадзянскага кодэкса.

Заяўніца мяркуе, што ў выніку прымянення названай нормы пры прыняцці судовых пастаноў (рашэнняў) аб адмове ў задавальненні яе іскавых патрабаванняў аб высяленні члена сям’і ранейшага ўласніка з жылога памяшкання, якое належыць ёй на праве ўласнасці, парушаны яе канстытуцыйныя правы.