У рамках акцыі С.М.Сівец наведаў Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў у Мінску.
Звяртаючыся да выхаванцаў цэнтра – удзельнікаў дабрачыннага свята, Старшыня Канстытуцыйнага Суда адзначыў, што пачынаючы з 1995 года ў такіх мерапрыемствах, ініцыяваных Кіраўніком дзяржавы, паўдзельнічалі дзясяткі тысяч дзяцей і дабрачынная акцыя стала ўсенароднай.
«Многія ўдзельнікі, пасталеўшы, абзавяліся ўласнымі сем’ямі і, захоўваючы цёплыя і пазітыўныя ўспаміны аб праяўленай да іх увазе, з’яўляюцца праваднікамі гэтай добрай і важнай традыцыі. Сёння яны таксама ўдзельнічаюць у арганізацыі свята тут, у Рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтры. Такі клопат асабліва важны для дзяцей, якія, сутыкнуўшыся з цяжкасцямі ў самым пачатку свайго жыццёвага шляху, гераічна пераадольваюць усе выпрабаванні, – падкрэсліў С.М. Сівец. – Арганізатары вельмі пастараліся стварыць для ўдзельнікаў дабрачыннага свята атмасферу пераднавагодняга чараўніцтва, даверу і клопату, і лепшым водгукам на іх намаганні сталі захопленыя шчаслівыя вочы дзяцей, якія атрымалі віншаванні і навагоднія падарункі».
У сваю чаргу выхаванцы Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра арганізавалі для гасцей святочны канцэрт, падарыўшы дарослым удзельнікам мерапрыемства зарад добрага настрою і дазволіўшы ім адчуць сябе дзецьмі.
