Навіны
23 снежня 2025 г. намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Н.А.Карповіч сустрэлася з выхаванцамі дзіцячага дома № 7 «Сем Я» г. Мінска ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

Н.А.Карповіч звярнула ўвагу на тое, што дзеці знаходзяцца пад абаронай дзяржавы.

«У нашай краіне ствараюцца ўсе ўмовы для іх дабрабыту, шчасця, інтэлектуальнага і фізічнага развіцця. Дзеці – гэта ключ да нашай будучыні. Калі будуць шчаслівыя яны, будзем шчаслівыя і мы», – адзначыла намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда.