Судовая ўлада ў Рэспубліцы Беларусь належыць судам
(арт. 109 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)
Кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве ажыццяўляецца Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь
(арт. 116 Канстытуцыi Рэспублікі Беларусь)

Канстытуцыйны Суд забяспечвае вяршэнства Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і яе непасрэднае дзеянне, ажыццяўляе канстытуцыйны кантроль нарматыўных прававых актаў дзяржаўных органаў, зацвярджае законнасць у нарматворчасці і правапрымяненні. Пры гэтым адной з галоўных задач Канстытуцыйнага Суда была і застаецца абарона канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян.

Упершыню на постсавецкай прасторы Канстытуцыйны Суд надзелены паўнамоцтвамі па абавязковаму папярэдняму кантролю ўсіх законаў, прынятых Парламентам, на стадыі да падпісання іх Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Тым самым вектар далейшага развіцця канстытуцыйнага правасуддзя накіраваны на папярэджванне парушэнняў канстытуцыйнасці ў нарматворчасці, выключэнне магчымых негатыўных сацыяльных вынікаў дзеяння норм законаў, якія супярэчаць Канстытуцыі.

 

П.П.Міклашэвіч,
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь

 

 

18 студзеня 2012 г. прынята Пасланне Канстытуцыйнага Суда Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Палаце прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2011 годзе» Больш падрабязна...

 

25 студзеня 2012 г. у Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Мiклашэвiча П.П. на тэму «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2011 годзе» Больш падрабязна...