EngРусБел
Сакратарыят
 
  • Сакратарыят

Сакратарыят Канстытуцыйнага Суда

Сакратарыят Канстытуцыйнага Суда ўтвараецца ў мэтах паўсядзённага інфармацыйна-справачнага, арганізацыйна-тэхнічнага, аналітычнага забеспячэння функцыянавання Канстытуцыйнага Суда, арганізацыі кантролю за выкананнем рашэнняў, якія ім прымаюцца, падтрымання неабходных сувязей з дзяржаўнымі органамі, міжнароднага супрацоўніцтва, вядзення справаводства, ажыццяўлення іншай работы па забеспячэнню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда.

Дзейнасцю Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда кіруе Начальнік Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда, які назначаецца на гэту пасаду Старшынёй Канстытуцыйнага Суда.

Структура і штатны расклад Сакратарыята зацвярджаюцца рашэннем Канстытуцыйнага Суда.

У структуру Сакратарыята ўваходзяць галоўнае ўпраўленне арганізацыйнага і прававога забеспячэння, экспертна-прававое ўпраўленне, упраўленне справамі.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 2007 г. № 26 «Аб устанаўленні колькасці работнікаў Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда» колькасць работнікаў Сакратарыята складае 46 чалавек.

Работа Сакратарыята арганізуецца на падставе Палажэння, якое зацвярджаецца Канстытуцыйным Судом.

Структурныя падраздзяленні Сакратарыята дзейнічаюць на падставе палажэнняў аб іх, якія зацвярджаюцца Начальнікам Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда. Работнікі Сакратарыята карыстаюцца правамі і нясуць абавязкі ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь». Функцыянальныя абавязкі работнікаў Сакратарыята вызначаюцца Начальнікам Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда або кіраўнікамі адпаведных структурных падраздзяленняў.

Начальнік Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда адказвае за арганізацыю работы і належнае функцыянаванне Сакратарыята, яго структурных падраздзяленняў. Начальнік Сакратарыята можа ўдзельнічаць у пасяджэннях Канстытуцыйнага Суда пры разглядзе Канстытуцыйным Судом унутраных арганізацыйных пытанняў, а таксама штогадовага паслання Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Парламента Рэспублікі Беларусь аб стане канстытуцыйнай законнасці ў рэспубліцы.

Версiя для друку