EngРусБел
Звароты ў Канстытуцыйны Суд
 

Кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве ажыццяўляецца Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь па прапановах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў, Савета Рэспублікі, Вярхоўнага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (артыкул 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).

Іншыя дзяржаўныя органы, грамадскія аб’яднанні, арганізацыі, грамадзяне звяртаюцца з ініцыятывай аб праверцы канстытуцыйнасці акта да органаў і асоб, якія валодаюць правам унясення ў Канстытуцыйны Суд прапаноў аб канстытуцыйнасці акта (артыкул 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў).

Звароты грамадзян, накіраваныя непасрэдна ў Канстытуцыйны Суд, разглядаюцца ім у парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян” (артыкул 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў).

Канстытуцыйны Суд не прымае рашэнняў у судовым пасяджэнні непасрэдна па выніках разгляду зваротаў грамадзян. У той жа час звароты грамадзян могуць быць асновай для прапаноў па ўдасканальванню заканадаўства. Пры паступленні ў Канстытуцыйны Суд зваротаў, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда, яны накіроўваюцца ў дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі (службовым асобам), у кампетэнцыю якіх уваходзіць вырашэнне адпаведных пытанняў.

Праверка канстытуцыйнасці вызначаных Кіраўніком дзяржавы напрамкаў нарматворчай дзейнасці і правапрымяняльнай практыкі судоў, праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў праводзіцца суддзямі Канстытуцыйнага Суда па даручэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (пункт 2 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 “Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь”).

Прыём грамадзян ажыццяўляецца суддзямі Канстытуцыйнага Суда кожную сераду з 9-00 да 18-00.