EngРусБел
Навіны
 
Архіў:  

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю праверыў канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі», «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з тэрарызмам», «Аб унясенні дапаўненняў і змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні», «Аб унясенні дапаўненняў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь» і інш.

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з тэрарызмам» (суддзя-дакладчык Данілюк С.Я.);

«Аб унясенні дапаўненняў і змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);

«Аб унясенні дапаўненняў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» (суддзя-дакладчык Данілюк С.Я.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце» (суддзя-дакладчык Рабцаў В.М.).

Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.

Версiя для друку