EngРусБел
Навіны
 
Архіў:  

Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі, якая адбылася ў г.Санкт-Пецярбургу, і VIII Пецярбургскім міжнародным юрыдычным форуме

Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч прыняў удзел у арганізаванай Канстытуцыйным Судом Расійскай Федэрацыі Міжнароднай канферэнцыі «Канстытуцыя ў эпоху глабальных перамен і задачы канстытуцыйнага кантролю», якая адбылася 15 мая 2018 г. у г.Санкт-Пецярбургу.

Удзел у Міжнароднай канферэнцыі прынялі старшыні і суддзі органаў канстытуцыйнага правасуддзя з 40 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, прадстаўнікі Савета Еўропы, Еўрапейскага Суда па правах чалавека, Суда Еўразійскага эканамічнага саюза, вядомыя вучоныя-прававеды.

П.П.Міклашэвіч на пленарным пасяджэнні выступiў з дакладам на тэму «Канстытуцыйнае развіццё і роля канстытуцыйнага кантролю на сучасным этапе».

Таксама П.П.Міклашэвіч прыняў удзел у мерапрыемствах у рамках VIII Пецярбургскага міжнароднага юрыдычнага форума.

Версiя для друку