EngРусБел
Навіны
 
Архіў:  

Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Карповіч Н.А. прыняла ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі «Роля Канстытуцыйнага суда ў глабалiзiраваным свеце XXI стагоддзя», якая адбылася 24–25 мая 2018 г. у г.Рызе, Латвійская Рэспубліка

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў канстытуцыйнага кантролю з 25 краін, у тым ліку Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Казахстана, Польшчы, Францыі, Харватыі, Чэхіі, а таксама Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі), Еўрапейскага Суда па правах чалавека, Суда Еўрапейскага Саюза, вучоныя-юрысты.

Абмяркоўваліся пытанні ролі органаў канстытуцыйнага кантролю ў сучасным глабалзраваным свеце, суадносін нацыянальнага, інтэграцыйнага і міжнароднага правапарадкаў, узаемадзеяння паміж канстытуцыйнымі і міжнароднымі судамі.

Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Карповіч Н.А. выступiла з дакладам на тэму «Нацыянальнае канстытуцыйнае правасуддзе і міжнароднае права: узаемасувязь і ўплыў».

Версiя для друку