EngРусБел
Навіны
 
Архіў:  

Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Карповіч Н.А. прыняла ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Канстытуцыя: увасабленне каштоўнасцей вяршэнства права, грамадзянскай супольнасці і сучаснай дзяржавы», якая адбылася 28–29 жніўня 2018 г. у г.Астане (Рэспубліка Казахстан)

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў канстытуцыйнага кантролю з 15 краін Еўропы, Азіі і Афрыкі, а таксама Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі), Суда Еўразійскага эканамічнага саюза, вядомыя вучоныя-прававеды.

У ходзе канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні ролі Канстытуцыі ў жыцці грамадства і дзяржавы, яе значэння ў развіцці інстытутаў грамадзянскай супольнасці і абароне правоў чалавека, адбылася прэзентацыя новага Навукова-практычнага каментарыя Канстытуцыі Рэспублікі Казахстан.

Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Карповіч Н.А. выступiла з дакладам на тэму «Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь на абароне правоў і свабод грамадзян».

28 жніўня 2018 г. пад старшынствам Старшыні Канстытуцыйнага Савета Казахстана К.Мамi адбылося пасяджэнне членаў Канферэнцыі органаў канстытуцыйнага кантролю краін новай дэмакратыі.

У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў канстытуцыйнага кантролю Арменіі, Беларусі, Азербайджана, Кыргызстана, Манголіі, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана, а таксама Генеральны сакратар Сусветнай канферэнцыі па канстытуцыйным правасуддзі Шнутс Дзюрр.

На пасяджэнні задаволена хадайніцтва Канстытуцыйнага Суда Азербайджанскай Рэспублікі аб уступленні ў склад названай Канферэнцыі, а таксама абмеркаваны актуальныя пытанні, звязаныя з працэсамі канстытуцыйнага развіцця ў дзяржавах-ўдзельніцах, сучаснымі выклікамі ў забеспячэнні вяршэнства Канстытуцыі і паглыбленнем супрацоўніцтва на рэгіянальным і міжнародным узроўнях.

Версiя для друку