EngРусБел
Навіны
 
Архіў:  

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь 31 кастрычніка 2018 г. у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю праверыў канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўнення ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе», «Аб вытворчасці і звароце арганічнай прадукцыі», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці»; 8 лiстапада 2018 г. – Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асаблiва ахоўваемых прыродных тэрыторыях»

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб унясенні дапаўнення ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе» (суддзя-дакладчык Рабцаў В.М.);

«Аб вытворчасці і звароце арганічнай прадукцыі» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці» (суддзя-дакладчык Рабцаў В.М.);

«Аб асаблiва ахоўваемых прыродных тэрыторыях» (суддзя-дакладчык Цiкавенка А.Г.).

Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.

Версiя для друку