EngРусБел
Звароты
 

Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб у Канстытуцыйным Судзе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з:

Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь;

Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў;

Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»;

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб»;

Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» (у рэд. Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 2015 г. № 135) і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з Законам «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (артыкул 3) грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на зварот у арганізацыі шляхам падачы пісьмовых, электронных або вусных зваротаў; юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права на зварот у арганізацыі шляхам падачы пісьмовых (за выключэннем заўваг і (або) прапаноў, якія ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў), электронных або вусных зваротаў; замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцтвы замежных арганізацый карыстаюцца правам на зварот нароўні з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да зваротаў, устаноўлены артыкулам 12 Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Дзеянне дадзенага Закона не распаўсюджваецца на звароты, якія падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве (артыкул 2).

Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб ажыццяўляецца суддзямі Канстытуцыйнага Суда кожную сераду з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.

У першую чаргу прымаюцца грамадзяне па папярэднім запісе, а грамадзяне, якія прыбылі на прыём без папярэдняга запісу, – у парадку жывой чаргі.

Запісацца на асабісты прыём можна па тэлефоне: 8(017)3275209.

Пры звароце на асабісты прыём указаныя асобы павінны прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Графік прыёму грамадзян
суддзямі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
у IV квартале 2017 года
 
п/п
Прозвішча, імя, імя па бацьку
Дата прыёму
Час прыёму
№ кабінета
1.
Цікавенка
Анатолій Герасімавіч
04.10.2017
8.00–13.00
14.00–17.00
6
2.
Рабцаў
Вiктар Мікалаевіч
11.10.2017
8.00–13.00
14.00–18.00
6
3.
Чыгрынаў
Сяргей Пятровіч
18.10.2017
8.00–13.00
14.00–18.00
6
4.
Бойка
Таццяна Сямёнаўна
25.10.2017
8.00–13.00
14.00–18.00
6
5.
Карповіч
Наталля Аляксандраўна
01.11.2017
8.00–13.00
14.00–18.00
6
6.
Рабцаў
Леанід Міхайлавіч
08.11.2017
8.00–13.00
14.00–18.00
6
7.
Сяргеева
Вольга Генадзьеўна
15.11.2017
8.00–13.00
14.00–18.00
6
8.
Козырава
Лілія Рыгораўна
22.11.2017
8.00–13.00
14.00–18.00
6
9.
Падгруша
Валянціна Васільеўна
29.11.2017
8.00–13.00
14.00–18.00
6
10.
Мiклашэвiч
Петр Пятровiч
06.12.2017
8.00–13.00
14.00–18.00
6
11.
Данілюк
Станіслаў Яўгенавіч
13.12.2017
8.00–13.00
14.00–18.00
6
12.
Варановіч
Тадэвуш Валянцінавіч
20.12.2017
8.00–13.00
14.00–18.00
6
13.
Цікавенка
Анатолій Герасімавіч
27.12.2017
8.00–13.00
14.00–18.00
6

Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў групе дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення фінансавага і інфармацыйнага забеспячэння Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда і прад'яўляецца па першым патрабаванні грамадзяніна.

Кантактны тэлефон: 8(017)3275209.