EngРусБел
Склад
 
  • Бойка Таццяна Сямёнаўна

Нарадзілася ў 1955 годзе ў горадзе Віцебску.

У 1981 годзе закончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1983 па 1992 год – выкладчык юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1992 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. Мае вучонае званне дацэнта.

У 1992–1997 гадах працавала на кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Са студзеня 1997 года – суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Аўтар больш як 40 навуковых публікацый, у тым ліку некалькіх манаграфій у галіне фінансавага права.

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. У 2005 годзе аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Версiя для друку