
На сустрэчы Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь С.М.Сіўца з кіраўніком дзяржаўнай установы «Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь» І.А.Марозам і супрацоўнікамі Цэнтра абмеркавалі пытанні ўмацавання законнасці, удасканалення правапрымяняльнай практыкі і навуковага суправаджэння нарматворчай дзейнасці.

У сцэнах Канстытуцыйнага Суда сёння пабывалі кіраўнікі і вядучыя спецыялісты ключавых структурных падраздзяленняў НПЦ: аддзелаў крыміналагічных даследаванняў, праблем умацавання законнасці ў сферы эканамічнай дзейнасці, распрацоўкі мер супрацьдзеяння арганізаванай злачыннасці і карупцыі, навукова-метадычнага забеспячэння пракурорскага нагляду, а таксама спецыялісты.
У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў сустрэчы былі пытанні практычнай рэалізацыі канстытуцыйных норм, узаемадзеяння прававой навукі і органаў правасуддзя, а таксама ролі крыміналагічных даследаванняў у забеспячэнні нацыянальнай бяспекі і правапарадку..

У ходзе адкрытага дыялогу С.М.Сівец падрабязна спыніўся на сучасных напрамках дзейнасці Канстытуцыйнага Суда з улікам абноўленага Асноўнага Закона, механізмах абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, а таксама значэнні аб'ектыўнай навуковай экспертызы пры прыняцці стратэгічных прававых рашэнняў.

Удзельнікі сустрэчы падкрэслілі важнасць сістэмнага ўзаемадзеяння экспертнай супольнасці органаў канстытуцыйнага правасуддзя і пракуратуры для выпрацоўкі эфектыўных мер па супрацьдзеянні сучасным вызовам і пагрозам законнасці.

Для гасцей была арганізавана экскурсія па будынку Канстытуцыйнага Суда, падчас якой яны азнаёміліся з гісторыяй беларускага канстытуцыяналізму і спецыфікай арганізацыі яго дзейнасці.




