
Пытанні забеспячэння доступу грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя і ролю праваахоўных органаў у абароне правоў і законных інтарэсаў асобы абмеркавалі сёння ў Мінску. Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь А.М.Бодак выступіла перад супрацоўнікамі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ.
Сустрэча прайшла ў рамках курсаў павышэння кваліфікацыі для следчых Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, якія спецыялізуюцца на расследаванні крымінальных спраў карупцыйнай і эканамічнай накіраванасці. У цэнтры ўвагі знаходзіліся актуальныя пытанні прамога доступу грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя і запытаў судоў агульнай юрысдыкцыі аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага прававога акта, які падлягае прымяненню ў канкрэтнай справе.
Як адзначыла падчас лекцый суддзя Канстытуцыйнага Суда:
«Актуальнасць тэмы абумоўленая неабходнасцю аказання садзейнічання грамадзянам у рэалізацыі іх права на судовую абарону. Канстытуцыйны Суд працягвае планамерную працу па інфармаванні юрыдычнай супольнасці аб механізмах абароны правоў і свабод грамадзян, замацаваных у Асноўным Законе».
Напрыканцы сустрэчы лектар адказала на пытанні слухачоў, якія тычацца судовай практыкі.
Мерапрыемства стала працягам шырокай асветніцкай кампаніі Канстытуцыйнага Суда, накіраванай на ўмацаванне канстытуцыйнай законнасці і павышэнне прававой культуры прадстаўнікоў юрыдычнай супольнасці краіны.



