
У рамках лекцыі С.П.Чыгрынаў расказаў аб ролі Асноўнага Закона ў жыцці грамадства і дзяржавы, этапах канстытуцыйнага будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, змесце важнейшых канстытуцыйных прынцыпаў і норм, канстытуцыйных асновах выбарчай сістэмы і спецыфіцы канстытуцыйна-прававога рэгулявання грамадскіх адносін. Былі асветлены актуальныя пытанні арганізацыі і дзейнасці Канстытуцыйнага Суда, прававога рэгулявання інстытута канстытуцыйнай скаргі, а таксама практыкі разгляду Канстытуцыйным Судом зваротаў грамадзян. Асаблівая ўвага ў ходзе сустрэчы была ўдзелена канстытуцыйным асновам дзяржаўнай ідэалогіі, павышэнню прававой культуры грамадзян і фарміраванню ў моладзі канстытуцыйнай правасвядомасці.
Пасля завяршэння лекцыйнай часткі слухачы змаглі задаць пытанні, якія датычацца спецыфікі канстытуцыйнага судаводства і сучасных тэндэнцый развіцця канстытуцыйнага кантролю. Падобны фармат узаемадзеяння дазваляе дзяржаўным служачым, якія задзейнічаны ў выбарчым працэсе, пашырыць свае веды аб прававой сістэме Рэспублікі Беларусь і функцыянаванні інстытутаў народаўладдзя.

У завяршэнне візіту для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана азнаямленчая экскурсія па будынку Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.



