
Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у якасці ганаровага госця прыняла ўдзел у пашыраным пасяджэнні Савета ўніверсітэта.
Падчас урачыстага мерапрыемства яна зачытала адрасаванае калектыву вышэйай навучальнай установы віншаванне Старшыні Канстытуцыйнага Суда С.М.Сіўца.

У віншаванні адзначана, што шлях станаўлення і развіцця БДУ непарыўна звязаны з лёсам айчыннай дзяржаўнасці, а таксама выказана ўдзячнасць прафесарска-выкладчыцкаму складу за адданасць справе і захаванне традыцый класічнай універсітэцкай адукацыі ў спалучэнні з сучаснымі падыходамі. Гэта, падкрэслена ў тэксце, «дазваляе рыхтаваць прафесіяналаў, якія валодаюць глыбокімі ведамі, дзяржаўным мысленнем і цвёрдымі маральна-этычнымі прынцыпамі».

«Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт не проста адбыўся як вядучы ўніверсітэт краіны, але і стаў трывалай акадэмічнай асновай суверэннай Беларусі, штодня даказваючы сваё гістарычнае права быць цэнтрам прыцягнення талентаў», – адзначана таксама ў віншавальным тэксце за подпісам кіраўніка Канстытуцыйнага Суда.

Па даручэнні Старшыні Канстытуцыйнага Суда Н.А.Карповіч уручыла Ганаровую грамату Канстытуцыйнага Суда намесніку дэкана юрыдычнага факультэта па навуковай рабоце, члену Навукова-кансультацыйнага савета пры Канстытуцыйным Судзе, кандыдату юрыдычных навук, дацэнту С.А.Калініну.



