Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Н.А.Карповіч правяла асабісты прыём грамадзян


У прыватнасці, у ходзе прыёму разгледжана пытанне аб падачы канстытуцыйнай скаргі ў Канстытуцыйны Суд – грамадзянін цікавіўся магчымасцю праверкі норм падатковага заканадаўства ў выпадку спагнання дзяржаўнай пошліны з істца, патрабаванні якога судом задаволены часткова.
Н.А.Карповіч растлумачыла заяўніку кампетэнцыю Канстытуцыйнага Суда як органа судовага кантролю за канстытуцыйнасцю нарматыўных прававых актаў, а таксама ўмовы дапушчальнасці і патрабаванні да зместу канстытуцыйнай скаргі згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве».



