Загрузка...

logo
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь
Меню
С.М.Сівец: Пасадзіць лес – той малы ўклад, які можна зрабіць у якасці падзякі роднай краіне

Суддзі і работнікі Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь на чале з яго Старшынёй С.М.Сіўцом 24 кастрычніка прынялі ўдзел у добраахвотнай грамадскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!».

У рамках экалагічнай ініцыятывы калектыў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь высадзіў больш за 10 тыс. саджанцаў хвоі і бярозы на тэрыторыі Вілейскага доследнага лясгаса.

«Важна, каб гэты абавязак – клапаціцца аб прыродзе - быў не толькі на словах, але і на справе. Сёння, пасадзіўшы сваімі рукамі саджанцы бяроз і соснаў, мы паказалі на сваім прыкладзе, як гэта важна і трэба. Хочацца гэтае багацце перадаць наступным пакаленням, – падкрэсліў у размове з журналістамі С.М.Сівец. – Пасадзіць лес – той малы ўклад, які можна зрабіць у якасці падзякі роднай краіне».