Загрузка...

logo
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь
Меню
Аб праве грамадзян звярнуцца ў Канстытуцыйны Суд: А.М.Бодак расказала следчым з Беларусі і Расіі пра рэалізацыю інстытута канстытуцыйнай скаргі

У рамках тэматычнага занятку, які адбыўся ў Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ, суддзя Канстытуцыйнага Суда А.Н.Бодак сустрэлася з работнікамі беларускага і расійскага Следчых камітэтаў.

Фокус увагі слухачоў лектар засяродзіла на праве грамадзян звярнуцца ў Канстытуцыйны Суд з просьбай праверыць канстытуцыйнасць закона, прымененага ў канкрэтнай справе, калі, на думку заяўніка, гэтым парушаны яго канстытуцыйныя правы і свабоды. Такі прававы механізм з'явіўся пасля змен і дадаткаў Канстытуцыі, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года.

«Канстытуцыйная скарга – гэта дзейсны механізм абароны канстытуцыйных правоў грамадзян як на ўзроўні правапрымянення, так і на ўзроўні праваўтварэння», – адзначыла А.М.Бадак. – Індывідуальная канстытуцыйная скарга дае грамадзяніну дадатковы сродак абароны, а таксама дазваляе Канстытуцыйнаму Суду правяраць, ці не скажаецца канстытуцыйна-прававы сэнс закона пры яго прымяненні. Разгляд скаргі прадугледжвае ўлік як інтарэсаў канкрэтнага чалавека, так і публічных інтарэсаў дзяржавы і грамадства, бо павышае тым чынам эфектыўнасць ажыццяўлення Канстытуцыйным Судом кантролю за канстытуцыйнасцю законаў».

З улікам удзелу калег з Расійскай Федэрацыі суддзя Канстытуцыйнага Суда таксама прадставіла параўнальны аналіз беларускай мадэлі канстытуцыйнай скаргі і адпаведных механізмаў у іншых краінах, у тым ліку Расію. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні рэалізацыі права на судовую абарону і асаблівасці канстытуцыйнага судаводства, разгляду канстытуцыйных скаргаў у дачыненні да тэарэтычных і практычных аспектаў.