У рамках Адзінага дня інфармавання Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь С.М.Сівец, яго намеснік Н.А.Карповіч і суддзя С.А.Любецкая сустрэліся з працоўнымі калектывамі шэрага прадпрыемстваў. Галоўная тэма дыялогу – «Традыцыйныя каштоўнасці беларусаў: сям'я, грамадства, дзяржава».

Прамы дыялог з калектывамі адбыўся на буйных вытворчых пляцоўках. Старшыня Канстытуцыйнага Суда С.М.Сівец паразмаўляў з работнікамі ААТ «Амкадор». Намеснік Старшыні Н.А. Карповіч сустрэлася з калектывам ААТ «Волатаўта», а суддзя С.А. Любецкая наведала ТАА «Фэлкон Інвестмент».

Закрануўшы ў абмеркаванні непарушныя канстытуцыйныя прыярытэты, спікеры нагадалі аб фундаментальным значэнні артыкула 32 Асноўнага Закона, паводле якога дзяржава бярэ пад адмысловую абарону шлюб як саюз мужчыны і жанчыны, сям'ю, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства. У цэнтры ўвагі апынуліся не толькі правы грамадзян на добраахвотны і раўнапраўны шлюб, але і ўзаемныя абавязкі пакаленняў: ад абавязацельстваў бацькоў выхоўваць дзяцей у духу павагі да законаў і традыцый да доўгу ў адказ дзяцей клапаціцца аб старэйшых.

Асаблівую ўвагу спікеры ўдзялілі сістэмнай дзяржаўнай падтрымцы сем'яў. Было падкрэслена, што беларуская сістэма сацабароны – гэта сапраўдны нацыянальны брэнд, што пацвярджаецца ключавымі паказчыкамі эфектыўнасці гэтай палітыкі.

Удзельнікі сустрэч абмеркавалі пытанні абароны інстытута традыцыйнай сям'і ў кантэксце нацыянальнай бяспекі. Было адзначана, што Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, зацверджаная сёмым Усебеларускім народным сходам, разглядае негатыўную трансфармацыю традыцыйных каштоўнасцей як прамую пагрозу.

«У сям'і чалавек атрымлівае любоў і клопат, найглыбокую эмацыйную сувязь. У сям'і нараджаецца новы грамадзянін, выхоўваецца як патрыёт. Гэта мае вялікае значэнне і для ўстойлівага развіцця краіны», – адзначыла намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда М.А.Карповіч, падкрэсліўшы, што страта традыцыйных маральных каштоўнасцяў і арыенціраў, разбурэнне нацыянальнай культуры і духоўных традыцый з'яўляецца адной з асноўных пагроз нацыянальнай бяспецы. – Сёння пад выглядам прагрэсіўных трэндаў праз сацыяльныя сеткі моладзі спрабуюць пераканаць, што сямейныя абавязацельствы, такія, як нараджэнне дзяцей, клопат аб сваіх састарэлых бацьках, – гэта перажытак мінулага, абмежаванне свабоды іх асабістага жыцця. Гэтыя нападкі накіраваны на тое, каб разбурыць самыя трывалыя, глыбінныя сувязі паміж людзьмі. І галоўная мэта пры гэтым – справакаваць унутраны канфлікт у грамадстве з мэтай паслаблення дзяржавы, і яе ўнутранага разбурэння».

На заканчэнне сустрэч прадстаўнікі Канстытуцыйнага Суда адказалі на пытанні работнікаў прадпрыемстваў, якія датычацца канстытуцыйных гарантый правоў грамадзян, абароны мацярынства, бацькоўства і дзяцінства, а таксама навацый заканадаўства, накіраваных на супрацьдзеянне прапагандзе нетрадыцыйных адносін.



