Загрузка...

logo
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь
Меню
Суддзя Канстытуцыйнага Суда Т.В.Варановіч правёў асабісты прыём грамадзян

У прыватнасці, на прыём да суддзі Канстытуцыйнага Суда звярнулася грамадзянка з просьбай даць растлумачэнні заканадаўства аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці. Таксама заяўніца выказала нязгоду з рашэннямі судоў агульнай юрысдыкцыі, прынятымі па канкрэтнай грамадзянскай справе з яе ўдзелам.

Т.В.Варановіч даў тлумачэнні аб кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда і рэалізацыі грамадзянамі права на абскарджанне судовых пастаноў. Пры гэтым суддзя праінфармаваў заяўніцу аб парадку звароту ў Канстытуцыйны Суд з канстытуцыйнай скаргай.

Правядзенне асабістых прыёмаў суддзямі накіравана на павышэнне прававой граматнасці насельніцтва, растлумачэнне грамадзянам інструментаў абароны іх канстытуцыйных правоў і свабод.