Навіны
23 студзеня 2026 г. намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Н.А.Карповіч прыняла ўдзел у пасяджэнні Уздзенскага райвыканкама Мінскай вобласці

Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Н.А.Карповіч прыняла ўдзел у пасяджэнні Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта пры разглядзе пытання аб рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».

У сваім выступленні Н.А.Карповіч звярнула ўвагу на тое, што згодна з Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026–2030 гады дэбюракратызацыя з’яўляецца адным з найважнейшых складальнікаў эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання.

У святле Дырэктывы Прэзідэнта дэбюракратызацыя працы з насельніцтвам прадугледжвае ўвагу да патрэб людзей і іх разумных ініцыятыў па паляпшэнні якасці жыццядзейнасці, належную арганізацыю адміністрацыйных працэдур, каб пазбегнуць неабгрунтаванай затраты часу.

Неабходна выпраўляць любыя праявы фармалізму пры разглядзе скаргаў грамадзян і іншых зваротаў, якія ўвасабляюць адметную «жывую» сувязь паміж насельніцтвам і органамі дзяржавы.

Патрабаванні аб дэбюракратызацыі павінны выконвацца кожным работнікам мясцовых выканаўчых органаў, на якія Канстытуцыяй і законам ускладзена вырашэнне сацыяльных і эканамічных пытанняў, непасрэдна закранаючых інтарэсы канкрэтных грамадзян, падчас паўсядзённай дзейнасці.