Навіны
13 сакавіка 2026 г. напярэдадні Дня Канстытуцыі Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь С.М.Сівец сустрэўся з актывам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Асвятляючы асноўныя вехі шматвяковай гісторыі развіцця канстытуцыяналізму, С.М.Сівец закрануў пытанні канстытуцыйнай самаідэнтычнасці беларусаў як сукупнасці асноў, каштоўнасцей і традыцый, якія ў сваім канцэнтраваным выглядзе складаюць асаблівасць канстытуцыйнага ладу незалежнай Беларусі. «Гэта ў першую чаргу прынцыпы народаўладдзя, дэмакратызму, прававой дзяржавы і падзелу ўладаў, найвышэйшая каштоўнасць правоў і свабод чалавека», – адзначыў Старшыня Канстытуцыйнага Суда.

Увага ўдзельнікаў сустрэчы звернута на ўнікальнасць дзеючай рэдакцыі Канстытуцыі з улікам таго, што ўпершыню ў практыцы канстытуцыяналізму Беларусь змагла інтэграваць у палітычную сістэму краіны орган, які сабраў у сваім складзе прадстаўнікоў практычна ўсіх сацыяльных слаёў і груп насельніцтва, – Усебеларускі народны сход, і гэты орган дзейнічае нароўні з Прэзідэнтам, Парламентам, Урадам. «У рамках новай палітычнай канструкцыі мы ўжо бачым першыя вынікі. Усебеларускім народным сходам прымаюцца праграмныя дакументы на сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектыву: Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, Ваенная дактрына, Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця, якія вызначаюць магістральныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы на некалькі гадоў або дзесяцігоддзяў наперад», – рэзюмаваў С.М.Сівец.

Па завяршэнні выступлення Старшыня Канстытуцыйнага Суда адказаў на шматлікія пытанні прадстаўнікоў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.