Навіны
13 сакавіка 2026 г. суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Т.М.Праташчык прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў у Апеляцыйным эканамічным судзе

Уручаючы пашпарты юным грамадзянам Рэспублікі Беларусь, суддзя Канстытуцыйнага Суда расказала ўдзельнікам урачыстай цырымоніі аб значнасці Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь у жыцці кожнага беларуса, аб замацаваных у Канстытуцыі правах і абавязках грамадзян, важнасці захавання гістарычнай спадчыны нашай дзяржавы і адказнасці кожнага за сучаснасць і будучыню Беларусі.

Т.М.Праташчык павіншавала юных грамадзян з Днём Канстытуцыі і атрыманнем пашпарта Рэспублікі Беларусь – дакумента, які сведчыць асобу і сімвалізуе прыналежнасць да нашай дзяржавы, і заклікала быць актыўнымі грамадзянамі Беларусі, карыстацца канстытуцыйнымі правамі і няўхільна выконваць абавязкі.