Навіны
16 сакавіка 2026 г. Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь С.М.Сівец сустрэўся з працоўнай моладдзю ААТ «Гродна Азот»

C.М.Сівец распавёў пра значэнне Канстытуцыі для развіцця грамадства, эвалюцыйнага дзяржаўнага будаўніцтва, стварэння ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы, бяспечнага і шчаслівага жыцця грамадзян. Звернута ўвага на сістэму органаў дзяржаўнай улады, паўнамоцтвы Канстытуцыйнага Суда.

Асветлены пытанні, звязаныя з падачай і разглядам Канстытуцыйным Судом канстытуцыйных скаргаў грамадзян, прыведзены прыклады прынятых рашэнняў і вызначэнняў.

Старшыня Канстытуцыйнага Суда адказаў на пытанні пра парадак выбрання суддзяў Усебеларускім народным сходам і пра патрабаванні, якія да іх прад’яўляюцца, а таксама пра сучасную міжнародную абстаноўку з улікам новых геапалітычных выклікаў і пагроз, пра разбурэнне асноў міжнароднага правапарадку, выпрацоўку на міжнародным узроўні кансалідаваных падыходаў да захавання агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права і інш.