Навіны
17 сакавіка 2026 г. суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь С.П.Чыгрынаў правёў сустрэчу з адвакатамі Мінскай гарадской калегіі адвакатаў


У ходзе сустрэчы ў Канстытуцыйным Судзе абмеркаваны актуальныя пытанні, якія тычацца ролі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ва ўдасканаленні прававой сістэмы дзяржавы і выпрацоўкі дзейсных заканадаўчых механізмаў забеспячэння канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян. Значная ўвага была ўдзелена практыцы рэалізацыі інстытута канстытуцыйнай скаргі, а таксама запытаў судоў агульнай юрысдыкцыі аб праверцы Канстытуцыйным Судом канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў, якія падлягаюць прымяненню пры разглядзе канкрэтнай справы. Была падкрэслена асаблівая роля адвакатаў у рэалізацыі грамадзянамі права на зварот у Канстытуцыйны Суд з канстытуцыйнымі скаргамі.