
На сустрэчы таксама прысутнічалі Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь, старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» А.І.Іванец і намеснік старшыні А.В.Басак.
С.М.Сівец распавёў пра значэнне Канстытуцыі для ўстойлівага і дынамічнага развіцця дзяржавы і грамадства, аб узмацненні дэмакратычных асноў у сістэме дзяржаўнай улады, выбудаванай на канстытуцыйнай аснове, дзейнасці Канстытуцыйнай камісіі па выпрацоўцы змяненняў Канстытуцыі, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 г., адзначыўшы народны характар Асноўнага Закона: «Прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў могуць убачыць у канкрэтных нормах Канстытуцыі свае прапановы, таму Асноўны Закон Беларусі лічыцца народным».
Старшыня Канстытуцыйнага Суда звярнуў увагу на навацыі, якія былі ініцыяваны асобнымі сацыяльнымі групамі. «Напрыклад, моладзь была ініцыятарам з’яўлення ў Канстытуцыі асобнай нормы, якая тычыцца правоў і свабод маладых людзей. Гэта базавая норма, у адпаведнасці з якой выбудоўваецца ўся дзяржаўная маладзёжная палітыка», – адзначыў С.М. Сівец.
На сустрэчы таксама былі асветлены прапановы Канстытуцыйнага Суда, выказаныя ў прынятым 12 сакавіка 2026 г. Пасланні Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Нацыянальнага сходу «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь», у прыватнасці аб адаптацыі нарматворчасці і правапрымянення да новых сацыяльна-эканамічных рэалій у мэтах дасягнення балансу паміж развіццём інавацыйных тэхналогій і абаронай гарантаваных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, аб выпрацоўцы на міжнародным узроўні кансалідаваных падыходаў да захавання агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права і ўмацавання ролі імператыўных нормаў міжнароднага права і інш.
