
У ходзе сустрэчы ў Канстытуцыйным Судзе абмеркаваны актуальныя пытанні, якія тычацца ролі Канстытуцыі ў забеспячэнні паступальнага развіцця грамадства, ва ўдасканаленні прававой сістэмы дзяржавы. Значная ўвага была ўдзелена абароне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, у тым ліку праз рэалізацыю інстытута канстытуцыйнай скаргі. Былі разгледжаны канстытуцыйныя асновы арганізацыі і дзейнасці Канстытуцыйнага Суда, парадак фарміравання і паўнамоцтвы дадзенага органа, асаблівасці канстытуцыйнага судаводства.
Надаўшы асаблівую ўвагу практыцы Канстытуцыйнага Суда па разглядзе канстытуцыйных скаргаў грамадзян, С.П.Чыгрынаў прааналізаваў асобныя рашэнні Канстытуцыйнага Суда, прынятыя ў 2025 годзе, і адказаў на шматлікія пытанні прадстаўнікоў РУП «Мінгаз».