Навіны
Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.У.Грыдзюшка прыняў удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праблемы барацьбы са злачыннасцю і падрыхтоўкі кадраў для праваахоўных органаў», якая адбылася 16 красавіка 2026 г. у Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

У рабоце форуму, прымеркаванага да 30-годдзя стварэння Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, прынялі ўдзел прадстаўнікі 28 устаноў вышэйшай адукацыі і навуковых арганізацый Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана і Таджыкістана.

Падчас пленарнага пасяджэння суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.У.Грыдзюшка выступіў з дакладам на тэму «Асноўныя палажэнні Паслання Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Нацыянальнага сходу «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь».

На пленарным пасяджэнні і далей у фармаце круглага стала абмяркоўваліся пытанні эфектыўнасці мер па процідзеянні кіберзлачыннасці. Удзельнікі абмяняліся практычным досведам атрымання электронных лічбавых слядоў, выкарыстання тэхналогій штучнага інтэлекту ў практычнай дзейнасці праваахоўных органаў.