Грамадзянін Іваноў У.А. звярнуўся ў Канстытуцыйны Суд з канстытуцыйнай скаргай аб праверцы канстытуцыйнасці артыкула 13.12 «Перагляд пастановы па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні, якая ўступіла ў законную сілу» і пункта 2 часткі 2 артыкула 13.16 «Падставы да адмены або змянення пастановы па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні» Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей – ПВКаАП).
На думку У.А.Іванова, палажэнні артыкула 13.12 і пункта 2 часткі 2 артыкула 13.16 ПВКаАП парушаюць яго канстытуцыйнае права на судовую абарону, а таксама канстытуцыйныя прынцыпы справядлівасці і роўнасці грамадзян перад законам.
Канстытуцыйны Суд у прынятым вызначэнні ўказаў, што згодна з артыкулам 33 Закона «Аб канстытуцыйным судаводстве» Канстытуцыйны Суд адмаўляе ва ўзбуджэнні вядзення справы ў выпадку, калі зварот не адпавядае ўмовам дапушчальнасці, вызначаным у артыкуле 153 гэтага Закона, у прыватнасці, калі не вычарпаны ўсе іншыя сродкі судовай абароны канстытуцыйных правоў і свабод грамадзяніна пры вырашэнні канкрэтнай справы.
Як вынікае з пастановы аб адміністрацыйным правапарушэнні, вынесенай ў дачыненні да У.А.Іванова, абскарджаныя ім артыкул 13.12 і пункт 2 часткі 2 артыкула 13.16 ПВКаАП не ўжываліся ў канкрэтнай справе аб адміністрацыйным правапарушэнні з яго ўдзелам, а таксама пры абскарджанні ў судовым парадку вынесенай у дачыненні да яго пастановы, у сувязі з чым заяўнікам не вычарпаны ўсе іншыя сродкі судовай абароны сваіх канстытуцыйных правоў і свабод пры вырашэнні канкрэтнай справы.
Канстытуцыйны Суд рэалізуе паўнамоцтва па разглядзе скаргаў грамадзян на парушэнні іх канстытуцыйных правоў і свабод зыходзячы з палажэнняў артыкула 1161 Канстытуцыі, правяраючы канстытуцыйнасць законаў, прымененых у канкрэтнай справе, калі вычарпаны ўсе іншыя сродкі судовай абароны.
Паколькі У.А.Івановым не вычарпаны ўсе іншыя сродкі судовай абароны сваіх канстытуцыйных правоў і свабод пры вырашэнні канкрэтнай справы, яго канстытуцыйная скарга не адпавядае ўмове дапушчальнасці, вызначанай падпунктам 1.3 пункта 1 артыкула 153 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве».