
Мерапрыемства па аднаўленні і добраўпарадкаванні ляснога фонду прайшло на тэрыторыі Станькаўскага лясніцтва Мінскага лясгаса. Калектыў Канстытуцыйнага Суда высадзіў 5 тыс. саджанцаў елкі і хвоі на плошчы 1,1 га.
Падчас акцыі С.М.Сівец падкрэсліў, што ахова навакольнага асяроддзя, беражлівыя адносіны да прыродных рэсурсаў – гэта наш канстытуцыйны абавязак, прадугледжаны артыкулам 55 Асноўнага Закона. «Усе мы хочам жыць у чыстай краіне, радавацца яе біяразнастайнасці, карыстацца рэсурсамі. Таму наш абавязак не толькі захаваць гэтае багацце, але і перадаць наступным пакаленням. З іншага боку, выезд на прыроду – гэта абмен чалавечай энергіяй, зарад бадзёрасці. Магу дакладна сказаць, што такая актыўнасць спрыяе народнаму яднанню», – адзначыў Старшыня Канстытуцыйнага Суда.
Удзел у акцыі «Лес! Дабро! Парадак!» дазваляе кожнаму ўнесці асабісты ўклад у гэтую значную і высакародную справу, з’яўляецца найбольш даступным і дзейсным спосабам праявы клопату аб роднай прыродзе.



