Навіны
18 красавіка 2026 г. калектыў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку на тэрыторыі дзіцячага дома № 7 «Сем Я» г. Мінска

Суддзі і супрацоўнікі Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда актыўна ўключыліся ў работу па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі дзіцячай установы. Была нанесена вертыкальная дарожная разметка, якая паляпшае бачнасць прагулачных зон і праезнай часткі. Тым самым павышана бяспека жыццядзейнасці выхаванцаў, а тэрыторыя дзіцячага дома набыла дагледжаны выгляд да летняга сезона.

Падобныя ініцыятывы спрыяюць стварэнню камфортнага і ўтульнага асяроддзя для дзяцей, вучаць іх беражлівым адносінам да свайго жылля. Пры гэтым яны з’яўляюцца бачнай праявай клопату аб падрастаючым пакаленні як адной з найважнейшых задач органаў дзяржавы і ўсяго грамадства.