Навіны
23 красавіка 2026 г. Старшыня Канстытуцыйнага Суда С.М.Сівец прыняў удзел у пасяджэнні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, а таксама сустрэўся са студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам установы адукацыі «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны»


На пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама разгледжаны пытанні прафілактыкі і процідзеяння кіберзлачыннасці, павышэння лічбавай пісьменнасці насельніцтва, папярэджання сямейнага недабрабыту, а таксама падведзены вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Фізічная культура і спорт» на 2021–2025 гады.
Падчас дыялогавай пляцоўкі са студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны абмяркоўваліся пытанні навучання, прафесійнага станаўлення, лідарства, жыццёвага шляху і кар’ернага росту маладога пакалення.
С.М.Сівец распавёў пра паўнамоцтвы, дзейнасць Канстытуцыйнага Суда, яго ролю ў сістэме органаў дзяржаўнай улады, а таксама адказаў на шматлікія пытанні студэнтаў.

