
У Міжнароднай канферэнцыі прынялі ўдзел старшыні і суддзі органаў канстытуцыйнага кантролю з краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, прадстаўнікі Суда Еўразійскага эканамічнага саюза, вядомыя навукоўцы-прававеды.
Абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца ажыццяўлення канстытуцыйнага кантролю ва ўмовах геапалітычных узрушэнняў, рэакцыі канстытуцыйных судоў на знешнепалітычныя выклікі, санкцыйныя рэжымы, пытанні прыняцця мер ва ўмовах змянення клімату, развіцця навукі і тэхнікі, а таксама пошуку аптымальных канстытуцыйна-прававых сродкаў, якія садзейнічаюць усталяванню бяспечнай і справядлівай светабудовы.
С.М.Сівец выступіў на пленарным пасяджэнні з дакладам на тэму «Развіццё канстытуцыйнага правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе».
У сваім выступленні Старшыня Канстытуцыйнага Суда адзначыў, што ўстойлівай тэндэнцыяй сучаснага прагрэсіўнага развіцця дзяржаў з’яўляецца пошук формулы для стабільнасці, незалежнасці, абароны суверэнітэту, захавання канстытуцыйнай ідэнтычнасці.
«Перакананы, што канстытуцыйнае правасуддзе ўносіць значны і шмат у чым вызначальны ўклад у гэтыя важнейшыя грамадскія працэсы, выступаючы адной з устойлівых інстытуцыйных гарантый сучаснай дзяржавы. Дзейнасць канстытуцыйных судоў спрыяе ўсталяванню справядлівага светапарадку, няўхільнаму захаванню прынцыпаў і нормаў міжнароднага права, і ў канчатковым выніку – эвалюцыйнаму і бяспечнаму развіццю суверэнных і незалежных дзяржаў», – падкрэсліў С.М.Сівец.
На пленарным пасяджэнні таксама выступіў суддзя Канстытуцыйнага Суда П.У.Грыдзюшка, які ў сваім дакладзе раскрыў пытанні канстытуцыйна-прававых асноў забеспячэння лічбавай бяспекі.