Навіны
21 мая 2026 г. у Санкт-Пецярбургу адбылася сустрэча Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь С.М.Сіўца і Старшыні Канстытуцыйнага Суда Расійскай Федэрацыі В.Д.Зоркіна


С.М.Сівец ад імя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь павіншаваў В.Д.Зоркіна, суддзяў і апарат Канстытуцыйнага Суда Расійскай Федэрацыі з надыходзячым 35-годдзем з дня заснавання вышэйшага судовага органа канстытуцыйнага кантролю Рассіі.
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь пажадаў калегам далейшай паспяховай прафесійнай дзейнасці па забеспячэнні вяршэнства Канстытуцыі, умацаванні канстытуцыйнай законнасці і правапарадку.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва канстытуцыйных судоў Беларусі і Расіі, выказана ўпэўненасць у прадаўжэнні плённага і канструктыўнага ўзаемадзеяння.