Навіны
22 мая 2026 г. намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Н.А.Карповіч сустрэлася з працоўным калектывам ААТ «Радашковіцкі керамічны завод»

Н.А.Карповіч з пазіцый Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і прынятых раней рашэнняў Канстытуцыйнага Суда выступіла перад працоўным калектывам ААТ «Радашковіцкі керамічны завод» на тэму «Абарона сямейных каштоўнасцей Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь».

Падчас выступлення намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда звярнула ўвагу работнікаў завода на тое, што ў Рэспубліцы Беларусь шлюб як саюз жанчыны і мужчыны, сям’я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы. Сям’я – гэта першааснова ўстойлівасці грамадства і дабрабыту дзяржавы, паколькі гэтая «ячэйка грамадства» прышчапляе чалавеку самыя лепшыя якасці.

Унесеныя на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 г. змены ў Канстытуцыю дадаткова замацавалі пазіцыі, накіраваныя не толькі на абарону духоўных каштоўнасцей беларускага народа, але і на гарманічнае функцыянаванне сям’і ў сучасных умовах, пашырыўшы правы і абавязкі бацькоў.

Н.А.Карповіч акцэнтавала ўвагу прысутных на артыкулы Асноўнага Закона, якія вызначаюць правы і абавязкі бацькоў, прынцыпы і задачы выхавання дзяцей, абавязкі дзяцей.

Адзначана, што нормы Канстытуцыі па абароне сям’і і дзяцінства рэалізуе зацверджаная рашэннем Усебеларускага народнага сходу ад 19 снежня 2025 г. № 1 Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026–2030 гг., у якой аднымі з прыярытэтаў замацаваны не толькі нацыянальная дэмаграфічная бяспека (гэта значыць захаванне насельніцтва, умацаванне здароўя нацыі і падтрымка сям’і), але і развіццё чалавечага патэнцыялу, якасная адукацыя, выхаванне гарманічнай і патрыятычнай асобы.

Падчас сустрэчы былі дадзены адказы на пытанні аб дзейнасці Канстытуцыйнага Суда, практыцы рэалізацыі канстытуцыйнай скаргі.

Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда пажадала працоўнаму калектыву плённай дзейнасці, разумнага балансу паміж работай і сямейнымі абавязкамі.