
Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Н.А.Карповіч прыняла ўдзел у пасяджэнні Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта пры разглядзе пытання «Аб духоўна-маральным выхаванні насельніцтва ў рамках рэалізацыі праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022–2025 гады ў Маладзечанскім раёне».
На пасяджэнні Н.А.Карповіч звярнула ўвагу прысутных на тое, што распрацоўка праграмы, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2021 г. № 773, была абумоўлена геапалітычнымі выклікамі, неабходнасцю своечасовага ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту і нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь з дапамогай кансалідацыі грамадства і забеспячэння народнага адзінства. Асноўнымі задачамі дадзенага праграмнага дакумента былі фарміраванне нацыянальнай ідэнтычнасці, духоўна-маральнае, гісторыка-культурнае, грамадзянска-патрыятычнае і іншае выхаванне насельніцтва нашай краіны.
Сярод гэтых задач вылучаецца менавіта духоўна-маральнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, паколькі засваенне і падтрымка імі нацыянальных традыцый і каштоўнасцей з’яўляецца падмуркам патрыятызму, які рэалізуе любоў да Радзімы ва ўсвядомленую грамадзянскую пазіцыю.
У якаснай арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў у рамках духоўна-маральнага выхавання насельніцтва не толькі ў Маладзечанскім раёне, але і ў цэлым у краіне ўдзельнічалі не толькі работнікі мясцовых выканаўчых органаў, але і зацікаўленых арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў, на якія Канстытуцыяй і законам ускладзена паўсядзённая дзейнасць па рашэнні сацыяльна-эканамічных і духоўна-маральных пытанняў, што непасрэдна закранаюць інтарэсы кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Па выніках правядзення пасяджэння ў райвыканкаме намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда дала інтэрв’ю Маладзечанскаму тэлебачанню «МКТВ».
