Навіны
27 мая 2026 г. Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь С.М.Сівец сустрэўся з актывам працоўнага калектыву і прафсаюзнай арганізацыі ТАА «Еўрагандаль»


Падчас сустрэчы, якая прайшла ў фармаце дыялогавай пляцоўкі, Старшыня Канстытуцыйнага Суда распавёў пра канстытуцыйнае будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, пра прынятыя 27 лютага 2022 г. на рэспубліканскім рэферэндуме змены Канстытуцыі, пра паўнамоцтвы і дзейнасць Канстытуцыйнага Суда, яго ролю ў сістэме органаў дзяржаўнай улады.
С.М.Сівец таксама адказаў на шматлікія пытанні прысутных.
