Навіны
Заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнай установай адукацыі «Гімназія № 16 г. Мінска»

29 мая 2026 г. у Канстытуцыйным судзе адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнай установай адукацыі «Гімназія № 16 г. Мінска».

Пагадненнем прадугледжана супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, накіраванае на фарміраванне ў моладзі канстытуцыйнай правасвядомасці, павышэнне прававой культуры навучэнцаў, усведамленне імі сваіх грамадзянскіх абавязкаў і разуменне каштоўнасці правоў і свабод чалавека, прафесійную арыентацыю выпускнікоў для наступнага навучання ва ўстановах адукацыі юрыдычнага профілю.

У названых мэтах будуць праводзіцца сумесныя мерапрыемствы навуковай, метадычнай, практычнай і ідэалагічнай накіраванасці. Мяркуецца ўдзел суддзяў Канстытуцыйнага Суда сумесна з выкладчыцкім складам гімназіі ў рэалізацыі Асноўных напрамкаў адукацыйнай палітыкі, выхаванні ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, а таксама прыцягненне высокаматываваных навучэнцаў да заняткаў у праекце Канстытуцыйнага Суда «Школа канстытуцыяналізму».

Прадугледжаны і іншыя напрамкі і формы супрацоўніцтва.