Навіны
Канстытуцыйны Суд прыняў удзел у арганізаванай Беларускім рэспубліканскім саюзам юрыстаў дабрачыннай акцыі «Збяром падарункі разам!» для выхаванцаў установы аховы здароўя «Дом дзіцяці № 1 для дзяцей з арганічнай паразай цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі»


Мерапрыемства, прымеркаванае да 1 чэрвеня – Дня абароны дзяцей, прайшло ў фармаце святочнага канцэрта.
Дзецям былі перададзены падарункі, а таксама тавары, неабходныя для паляпшэння якасці жыцця выхаванцаў.

Старшыня першаснай арганізацыі Саюза юрыстаў Канстытуцыйнага Суда В.А.Салдаценка, павіншаваўшы ўдзельнікаў мерапрыемства з Днём абароны дзяцей, выказаў асаблівую ўдзячнасць і падзяку кіраўніцтву і ўсім работнікам Дома дзіцяці №1 за іх нялёгкую працу, дабрыню і клопат, увагу і падтрымку, якія яны аказваюць выхаванцам.
