Навіны
3 чэрвеня 2026 г. суддзя Канстытуцыйнага Суда В.М.Рабцаў правёў асабісты прыём грамадзян

На прыём да суддзі Канстытуцыйнага Суда звярнуліся грамадзяне па пытаннях, якія тычацца тлумачэння вызначэння Канстытуцыйнага Суда аб адмове ва ўзбуджэнні вядзення справы па канстытуцыйнай скарзе і ліквідацыі прабелаў у Крымінальна-працэсуальным кодэксе Рэспублікі Беларусь. Па выніках асабістага прыёму заяўнікам дадзены адказы па сутнасці выкладзеных пытанняў, а таксама растлумачана кампетэнцыя Канстытуцыйнага Суда і ўстаноўлены парадак устаранення і пераадолення прабелаў у заканадаўстве (прававым рэгуляванні).