Навіны
9 чэрвеня 2026 г. Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь С.М.Сіўцом праведзены асабісты прыём грамадзян

Пытанні, агучаныя грамадзянамі на прыёме ў Канстытуцыйным Судзе, тычыліся ажыццяўлення судаводства па справах, аднесеных да кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, а таксама юрыдычнай сілы актаў Канстытуцыйнага Суда як органа канстытуцыйнага правасуддзя.

Узнімаліся таксама пытанні, звязаныя з рэалізацыяй права грамадзян накіроўваць звароты ў дзяржаўныя органы, у тым ліку права на асабісты прыём службовымі асобамі. Асобныя пытанні тычыліся рэалізацыі працэсуальных правоў грамадзян пры разглядзе спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, ажыццяўлення пракурорскага нагляду за законнасцю пастаноў па дадзенай катэгорыі спраў, за выкананнем заканадаўства ў іншых сферах праваадносін.

З улікам грунтоўнага абмеркавання выкладзеных падчас асабістага прыёму пытанняў заяўнікам дадзены адпаведныя тлумачэнні аб межах кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда. Звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння, будуць разгледжаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Асобныя звароты будуць накіраваны для разгляду па сутнасці ў іншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.