
В.М.Рабцаў выступіў з лекцыяй на тэму «Запыты судоў агульнай юрысдыкцыі аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага прававога акта, які падлягае прымяненню пры разглядзе судом канкрэтнай справы».
Суддзя Канстытуцыйнага Суда расказаў аб ролі судоў агульнай юрысдыкцыі ў механізме канстытуцыйнага судаводства, парадку накіравання ў Канстытуцыйны Суд запытаў аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага прававога акта, які падлягае прымяненню пры разглядзе канкрэтнай справы на любой стадыі судаводства.
Звернута ўвага на актывізацыю дзейнасці судоў па рэалізацыі часткі другой артыкула 112 Канстытуцыі, у прыватнасці адзначана, што праверка нарматыўнага прававога акта, які падлягае прымяненню пры разглядзе судом канкрэтнай справы, па запытах судоў у рамках канкрэтнага канстытуцыйнага кантролю пашырае магчымасці абскарджання такіх актаў, залучае суды агульнай юрысдыкцыі ў працэс забеспячэння вяршэнства Канстытуцыі, яе вышэйшай юрыдычнай сілы, з’яўляецца дадатковай гарантыяй аднаўлення парушаных канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, спрыяе, законнасці і справядлівасці, нацэлена на фарміраванне аднастайнай судовай практыкі прымянення нарматыўных прававых актаў.